Дзень салідарнасці
mitrander
Дзень салідарнасці, я салідарны з Украінай, Далучайся!

В Несвиже хотят восстановить коллегиум иезуитов и открыть в нем гостиницу
mitrander
Несвижский коллегиум иезуитов был вторым после Полоцкого учебно-церковным центром на территории Беларуси. Он действовал с 1586 по 1773 годы и до наших дней, увы, совершенно не сохранился. Сегодня в Несвиже хотят восстановить это здание на его историческом месте, возле Фарного костела, и открыть в нем 5-звездочную гостиницу и ресторан.





Смотреть больше...Collapse )


Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша
mitrander
Оригинал взят у supron_licvin в Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша
Renesansowy ratusz w Grodnie, ренессансная ратуша в Гродно, Гродна
  Ратуша з’яўлялася галоўным будынкам горада з Магдэбургскім правам. Любая ратуша мела рэпрэзентатыўны выгляд, і, як правіла, з’яўлялася самай прыгожай архітэктурнай дамінантай.
   Старадаўняя гарадзенская ратуша не была выключэннем. Яна мела вежу з гадзіннікам (першае ўпамінанне гадзіннікавага майстра ў п.п. XVI ст.). На першым паверсе працавалі крамы, медніца, ратушная бочка, камора для пастрыгання сукна. Пад будынкам ратушы знаходзілася гарадская турма.
   На вялікі жаль, ратуша не захавалаля да нашых часоў – была зруйнавана у 1660-х гг. у выніку захопу горада маскоўскімі войскамі. У зруйнаваным стане яна прастаяла больш за стагоддзе, калі ў 1784 г. была ўзведзена новая ратуша ў стылі класіцызм. Пасля Другой сусветнай вайны нязначна пашкоджаны будынак ратушы савецкая ўлада вырашыла зруйнаваць, а на вызваленым месцы была зроблена вялізная Савецкая плошча, якая дагэтуль мае такую назву.
У пачатку ХХI ст. улады Менска і Магілёва, імкнучыся падкрэсліць сваю багатую гісторыю і вярнуць свой гістарычны воблік, адбудавалі ратушы. У шэрагу іншых гарадоў ратушныя будынкі былі адрэстаўраваны.
Прыкладна ў гэты ж час жыхары Горадні замерлі ў чаканні таго, што горад пачне вяртаць свае страчаныя архітэктурныя сімвалы, ў тым ліку і ратушу.

рынак_гродна
У выніку рэканструкцыі сярэднявечнага Рынку ў Горадні павінна паўстаць адноўленая Ратуша, Фара Вітаўта. У цэнтры павінен стаяць помнік Стэфану Баторыю - каралю, дзякуючы якому горад стаў неафіцыйнай сталіцай ВКЛ.
Read more...Collapse )

Рэканструкцыя Паўла Татарнiкава
mitrander
Наваградак
nav
 
Мястэчка і замак Любча 1657 год.
люб

Хмарачосы на руінах замчышчаў
mitrander
Хто і чаму працягвае зьнішчаць гістарычны цэнтар Менску і архітэктурную спадчыну іншых старажытных гарадоў Беларусі? Што ўжо зьнішчана канчаткова, а што яшчэ можна ўратаваць? Чаму грамадзкасьць маўчыць, і ці ў яе сілах спыніць руйнаваньне? Што пакінем нашчадкам і якія наступствы для нацыі будзе мець зьнішчэньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў?

Гэтыя пытаньні ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Сяргей Абламейка, Сяргей Навумчык і Вячаслаў Ракіцкі.


Гістарычная рэканструкцыя забудовы Гандлёвай, рынкаў і Замчышча ў Мінску.
mitrander


Відэа падрыхтавана "Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры"
Дадатковая інфармацыя ТУТ

Пакручасты лёс радзівілаўскіх гармат: зь Нясьвіжу ў Варшаву праз Менск, Бэрлін і Пецярбург
mitrander
Оригинал взят у wouk в Пакручасты лёс радзівілаўскіх гармат: зь Нясьвіжу ў Варшаву праз Менск, Бэрлін і Пецярбург

Нарэшце мне ўдалося зразумець адну з найбольш цьмяных старонак з гісторыі (1922-1945) знакамітых нясьвіскіх гармат адлітых Германам Мольцфэльтам для Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Пачатак гэтай інтрыгі глядзіце тут. Па праўдзе кажучы, гісторыя гэтая ўжо была раскрыта і нават апублікавана Бруна Томасам у адпаведным артыкуле (Bruno Thomas, Des Fürsten Nikolaus Christoph Radziwill Geschützrohre aus Nieswiez), аднак гэты артыкул, напэўна, так і застаўся невядомы для дасьледчыкаў зь Беларусі. Абапіраючыся на яго і на зьмешчаныя ў ім фотаздымкі перакажу сутнасьць справы.

Як вядома, у час Першай Сусьветнай гарматы былі вывезены зь Нясьвіжу, які знаходзіўся непадалёк ад лініі фронту, кудысьці ў глыб Расіі. У 1922 годзе па ўмовах Рыскага міру гарматы былі перададзены Польшчы. Першапачаткова іх паклалі на дзядзінцы каралеўскага замка ў Варшаве, праз які праходзілі ўсе рэчы, што перадаваліся саветамі, а затым гарматы былі перададзены Радзівілам і вярнуліся ў Нясьвіж. Там для іх парабілі даволі простыя лафэты і паставілі на замкавым дзядзінцы.

Фота "Хімеры" Баляслава Таўрагіньскага міжваеннага часу:

L1013 119

Read more...Collapse )


Регенерация исторического ансамбля на месте Брестской крепости
mitrander
Известно, что до строительства Брестской крепости в 1833 году, на её месте стоял большой, хорошо развитый и укрепленный город. Старый Брест был одним из главных форпостов Великого Княжества Литовского. Кроме этого, Брест (Берасце) был богат торговлей и пышной архитектурой. Здесь находились многочисленные типографии, монетный двор, монастыри и храмы. В 1390 году Берестье первым из белорусских городов получил самоуправление на основе магдебургского права. Именно здесь, в декабре 1409 года был разработан генеральный план Грунвальдской битвы - самого крупного сражения средневековой Европы. Город переживал как взлеты, так и падения.
В 1795 году Брест-Литовск в результате третьего раздела Речи Посполитой был присоединён к России. По окончании войны русские военные решили построить в Брест-Литовске крепость, как элемент создаваемой системы укреплений на западе страны. Брестская крепость строилась по утверждённому в 1830 году проекту на территории города. В результате прежний город, просуществовавший более 500 лет, был уничтожен. В 1835 году городская застройка была перенесена на восток на 2 км. 26 апреля 1842 года состоялось торжественное открытие новой крепости.




Большая презентация...Collapse )

Графічная рэканструкцыя рэнесанснай ратушы ў Гародні
mitrander
Оригинал взят у supron_licvin в Графічная рэканструкцыя рэнесанснай ратушы ў Гародні
Гродненская ратуша, реконструкция, ratusz w Grodnie
      Гарадзенская ратуша - помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец 15 ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі графічнымі крыніцамі, якія дазваляюць уявіць пра тое як яна выглядала, з'яўляюцца гравюры М.Цюндта 1568 г. і Т.Макоўскага 1600 г.
     Краязнаўца Кінковіч Антоні зрабіў свой варыянт рэканструкцыі ратушы:


                                Гарадзенская ратуша. XVI ст.


У 1660-я гады будынак ратушы быў моцна  пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска. У паўразбураным стане ратуша прастаяла амаль паўтара стагоддзя.  У к. ХVIII ст. была перабудавана ў класіцыстычным стылі. У 1946 г. бальшавіцкая ўлада яе знішчыла.



Стары Ваўкавыск. 675 фота
mitrander
Больш за 600 старых фотаздымкаў Ваўкавыска. У добрай якасці, з каментарамі. Прысутнічаюць і малавядомыя здымкі, замалёўкі палацаў, цэркваў і г.д.  

Более 600 старых фотографий Волковыска. В хорошем качестве, с комментариями. Присутствуют и малоизвестные снимки, изображения дворцов, церквей и т.д.



?

Log in